Келі Сільдару (эст.: Kelly Sildaru; нар. 17 лютага 2002, Талін) — эстонская фрыстайлістка, спецыялізуецца ў дысцыплінах хафпайп, слоўпстайл, біг-эйр і суперпайп. Чэмпіёнка зімовых юнацкіх Алімпійскіх гульняў 2020 года ў слоўпстайле. Бронзавыя прызёр зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года ў слоўпстайле.

Келі Сільдару
эст.: Kelly Sildaru
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Спецыялізацыя фрыстайл[2]
Нарадзілася 17 лютага 2002(2002-02-17)[1] (22 гады)
Грамадзянства
Альма-матар
Гады кар’еры з 2022
Рост 170 см
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ера правіць

У студзені 2017 года заваявала сваё другое юніёрскае золата на зімовых Сусветных экстрэмальных гульнях у дысцыпліне слоўпстайл. На Зімовых алімпійскіх гульнях 2018 года мусіла прадстаўляць Эстонію, але з-за траўмы калена вымушана была прапусціць спаборніцтва.

У 2019 годзе на чэмпіянаце свету па лыжным фрыстайле і снаўбордзе Келі Сільдару ў хафпайпе заваявала свой першы залаты медаль. На радзіме была прызнана найлепшай спартсменкай Эстоніі 2019 года.

18 студзеня 2020 года выйграла залаты медаль у слоўпстайле на зімовых юнацкіх Алімпійскіх гульнях у Лазане, набраўшы 93,75 бала. У гэтым жа годзе на зімовых Сусветных экстрэмальных гульнях у дысцыплінах суперпайп і слоўпстайл заваявала два залатыя медалі.

Зноскі

  1. Kelly Sildaru // Eesti Spordi Biograafiline Leksikon Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. FIS database Праверана 26 красавіка 2022.