Кербі (горад)
горад у Мерсісайдзе, Англія, Вялікабрытанія
Кербі (англ.: Kirkby) — горад у графстве Мерсісайд у Англіі, уваходзіць у склад метрапалітэнскага раёна (бара) Ноўслі. Насельніцтва — 40472 чалавек (2011). Паселішча было ўнесена ў пазямельны перапіс 1086 года. У сярэдзіне XIX стагоддзі праз горад была пракладзена чыгунка.
Кербі
| ||||||||
Падчас другой сусветнай вайны мясцовая фабрыка «Royal Ordnance Factory Kirkby» выпускала ваенны рыштунак, але пасля скарачэння ваенных заказаў колькасць беспрацоўных тут пачала павялічвацца.