Клаўдзія Уладзіміраўна Шаўчук

(Пасля перасылкі з Клаўдзія Шаўчук)

Клаўдзія Уладзіміраўна Шаўчук (31 снежня 1929, Колпіна, Ленінградская вобласць) — перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці, Герой Сацыялістычнай Працы (1966)[1].

Клаўдзія Уладзіміраўна Шаўчук
Дата нараджэння 31 снежня 1929(1929-12-31)
Месца нараджэння
Дата смерці 2011
Месца смерці
Узнагароды і прэміі

Герой Сацыялістычнай Працы

БіяграфіяПравіць

У 1949—1951 гг. — кастэлянка Клецкай раённай бальніцы, у 1951—1954 — у будаўнічым упраўленні № 3 трэста № 2. У 1954—1990 — палявод, звеннявая па вырошчванні льну, цукровага бураку, брыгадзір, памочнік брыгадзіра паляводчай брыгады калгаса «Кастрычнік» Клецкага раёна. З 1977 года памочнік брыгадзіра паляводчай брыгады. Званне Героя прысвоена за атрыманне высокіх і стабільных ураджаяў тэхнічных культур. Член Рэвізійнай камісіі КПБ у 1976—1981 гадах.

Зноскі

  1. т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.

ЛітаратураПравіць

  • т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.