Клаўд Гейт (англ.: Cloud Gate) — амерыканская скульптура брытанскага мастака і скульптара Аніша Капура, якая знаходзіцца на плошчы AT&T Плаза ў Міленіум-парку ў горадзе Чыкага. Працы па будаўніцтву канструкцыі цягнуліся з 2004 па 2006 год. Уся скульптура складаецца з каркасу і 168 лістоў нержавеючай сталі, звараных разам і добра адпаліраваных. Вышыня скульптуры Клаўд Гейт — 10 м, дліна — 20 м, шырыня — 13 м, агульная маса — 99,8 тон.

Літаратура правіць

  • Baume, Nicholas (2008). Anish Kapoor: Past Present Future. The MIT Press. ISBN 978-0-262-02659-8.
  • Gilfoyle, Timothy J. (2006). Millennium Park: Creating a Chicago Landmark. University of Chicago Press. ISBN 978-0226293493.
  • Jodidio, Philip (2005). Architecture: Art. Prestel. ISBN 3-7913-3279-1.
  • Sharoff, Robert (2004). Better than Perfect: The Making of Chicago's Millennium Park. Walsh Construction Company.