Клятня (руск.: Клетня́; да 1935 года афіцыйная назва Людзінка) — пасёлак гарадскога тыпу, адміністрацыйны цэнтр Клятнянскага раёна Бранскай вобласці Расіі. Насельніцтва — 12 458 чал. (2018). Размешчаны на рацэ Надва (басейн Дняпра), за 99 км на захад ад Бранска. Канцавая станцыя чыгуначнай лініі (43 км) ад Жукаўкі (на лініі Бранск — Смаленск). Заснаваны ў 1880 годзе ў сувязі з пачаткам лесараспрацовак; першапачаткова насіў назву Людзінка. З 1918 года — валасны цэнтр Бранскага павета, з 1929 года — райцэнтр. З 1935 года — пасёлак гарадскога тыпу.
Пасёлак гарадскога тыпу
![Герб](//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/RUS_%D0%9A%D0%BB%D0%B5%D1%82%D0%BD%D1%8F_COA.gif/90px-RUS_%D0%9A%D0%BB%D0%B5%D1%82%D0%BD%D1%8F_COA.gif) |
Герб |
|
|
Зноскі