Кокі
Кокі (ад стар.-грэч.: κόκκος — «зерне») — бактэрыі шарападобнай формы. Адрозніваюць абсалютна круглыя і злёгку выцягнутыя па форме бактэрыі.
Пасля дзялення клеткі ўтвараюць у залежнасці ад стадыі дзялення структуры, якія з’яўляюцца тыповымі для пэўных відаў кокаў. Адрозніваюць:
- [[Стрэптакок]і: складзеныя ў форме ланцужкі (напр. энтэракокі , пептастрэптакокі )
- Дыплакокі: складзеныя парамі (напр. пнеўмакокі, Neisseria)
- Тэтракокі: складзеныя разам 4 клеткі
- Sarcina: складзеныя разам 8 і больш клетак
- Стафілакокі: клеткі складзеныя «вінаграднымі гронкамі» або хаатычна (напр. мікракокі , пептакокі)
Магчыма, самыя ўстойлівыя да радыяцыі жывыя істоты. Здольныя перанесці дозу ў некалькі разоў большую, чым іншыя бактэрыі, і ў тысячы разоў большую, чым людзі.