Конны спорт
Конны спорт — зборнае паняцце, пад якім разумеюцца спартыўныя гульні з выкарыстаннем коней. Пры яздзе верхам вершнік актыўна ўзаемадзейнічае з рухам каня. Конь пры гэтым кіруецца перамяшчэннем вагі вершніка, сціскам сцёгнаў і паслабленнем ці нацяжэннем павадоў. Голас вершніка таксама можа ўплываць на рух каня, але не ўсімі відамі коннага спорту гэта дазволена.
Віды коннага спорту
правіцьМіжнароднай федэрацыяй коннага спорту (фр. Fédération Equestre Internationale, FEI) афіцыйна прызнаюцца наступныя віды КС:
- Выездка
- Канкур
- Трохбор'е
- Рэйнінг — адзін з відаў вестэрн-спорту
- Драйвінг
- Прабегі
- Вальтыжыроўка
Віды шоу-спаборніцтваў, якія не ўваходзяць у афіцыйную класіфікацыю FEI
правіць- Жаночая язда
- Джыгітоўка
- Коннае пола
- Байга
Літаратура
правіць- БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.407
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Конны спорт