Корчула (горад)
Корчула (харв.: Korčula) — горад у Харватыі, найбуйнейшы горад аднайменнага вострава. Насельніцтва — 2 839 чалавек. Размешчана на паўночна-ўсходнім узбярэжжы вострава. Аўтамабільныя дарогі вядуць з горада на ўсход у бок пасёлка Лумбарда і на захад у бок Вела-Лукі. Горад размешчаны на паўвостраве, які ўдаецца ў Пелешацкі праліў, які аддзяляе востраў Корчула ад паўвострава Пелешац.
| ||||||||||||||||