Кофта
Кофта — прадмет шарсцянога вязанага адзення для верхняй часткі цела з зашпількай знізу даверху спераду.
Кофта стала асновай для з'яўлення астатніх прадметаў плечавога вязанага адзення — свэтраў, пуловераў, джэмпераў, жакетаў.
Кофта як прадмет адзення вядомая шмат стагоддзяў. Па некаторых дадзеных, кофты вязалі і насілі яшчэ ў старажытным Егіпце. Цалкам дакладна вядома, што кофты ў якасці ўцяпляльнага слоя ў вопратцы насілі ў Еўропе, пачынаючы з XIII стагоддзя.
Этымалогія
правіцьСлова «кофта» запазычана з еўрапейскіх моў — польскай, а ў той у сваю чаргу ад шведскага kofta — з германскіх моў (пар. шведскае kofta «кароткае сукенка, плашч»). Само германскае слова запазычана з турэцкага — «кафтан». Верагодна, у рускую мову слова кофта прыйшло непасрэдна з цюркскіх моў ад слова «кафтан».
Кардыганы
правіцьАдной з разнавіднасцей кофты з'яўляецца кардыган (англ.: cardigan) — вязаны шарсцяны жакет па постаці, без каўняра, з глыбокім выразам.
Названы ў гонар сёмага графа Кардыгана, якому прыпісваюць вынаходніцтва гэтага прадмета адзення з мэтай уцяплення форменнага мундзіра.
Гл. таксама
правіць- Пуловер
- Джэмпер
- Світар
Крыніцы
правіцьСпасылкі
правіць- Вязаны кардыган ў жаночым гардэробе: актуальныя тэндэнцыі Архівавана 6 лістапада 2011.