Крабападобная туманнасць

Крабападобная туманнасць, M1 (каталог Месье) — галактычная туманнасць, якая засталася па выбуху звышновай зоркі 1054 ў сузор’і Цяльца.

Дыфузная туманнасць
M1, Крабападобная туманнасць.
M1, Крабападобная туманнасць.
M1, Крабападобная туманнасць.
Гісторыя даследавання
Адкрывальнік Джон Бэвіс
Дата адкрыцця 1731
Абазначэнні M1, NGC 1952
Назіральныя даныя
(Эпоха J2000.0)
Тып Плерыён
Прамое ўзыходжанне 05гадз 34мін 30с
Схіленне +22° 01′ 00″
Адлегласць 6500 св. гадоў
Бачныя памеры (V) 6 × 4'
Сузор’е Цялец
Фізічныя характарыстыкі
Радыус св. гадоў
Уласцівасці Аптычны пульсар

Туманнасць утварылася са знешніх слаёў зоркі, што рассеяліся ў прасторы. Назва туманнасці звязана з яе формай, якая падобна на панцыр краба. Адлегласць да туманнасці 7000 св. гадоў; памеры 5-10 св. гадоў. Расшыраецца са скорасцю 1100 км/с. Маса газу, што ўваходзіць у Крабападобную туманнасць, складае каля 0,1 масы Сонца; сярэдняя шчыльнасць 5·10−18 кг/м³. У цэнтры туманнасці знаходзіцца пульсар, у які ператварылася зорка, што ўспыхнула. Крабападобная туманнасць — адзін з нешматлікіх астранамічных аб’ектаў, ад якіх ідзе электра-магнітнае выпрамяненне ва ўсім спектры, ад радыё- да рэнтгенаўскага і гама-дыяпазону. Да гэтай пары Крабападобная туманнасць губляе ў 100 тыс. разоў болей энергіі за секунду, чым Сонца.

Адкрыта Д. Бэвісам у 1731 г. Пераадкрыта Ш. Месье ў 1758 г.

Спасылкі

правіць