Крабі (правінцыя)
Крабі́ (тайск.: กระบี่) — адна з 77 правінцый Тайланда, размяшчаецца на поўдні краіны на беразе Андаманскага мора. Насельніцтва — 359 368 чалавек (2010), якія пражываюць на тэрыторыі 4708,5 км². Адміністрацыйны цэнтр — горад Крабі. Правінцыя падзяляецца на восем ампхэ.
Крабі | |||
---|---|---|---|
тайск.: จังหวัดกระบี่ | |||
|
|||
Краіна | |||
Уваходзіць у | |||
Адміністрацыйны цэнтр | |||
Насельніцтва |
|
||
Плошча |
|
||
Код ISO 3166-2 | TH-81 | ||
Тэлефонны код | 075 | ||
Паштовыя індэксы | 81 | ||
Афіцыйны сайт | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Крабі — адзін з асноўных цэнтраў пляжнага адпачынку ў Тайландзе. У склад правінцыі таксама ўваходзяць астравы Пхіпхі, дзе здымаўся папулярны фільм «Пляж». Прыморская частка Крабі не пацярпела пасля цунамі 2004 года, бо большасць астравоў, размешчаных на шляху цунамі, загасілі хвалю.