Крапівенка (вадасховішча)
вадасховішча ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі
Крапі́венка — вадасховішча ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі на рацэ Крапівенка, каля вёсак Гараны, Браздечына, Барадуліна.
Крапівенка | |
---|---|
Каардынаты: 54°28′16″ пн. ш. 30°37′54″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Віцебская вобласць |
Даўжыня | 5,5 км |
Шырыня | 0,3 км |
Плошча | 1,08 км² |
Аб'ём | 0,0033 км³ |
Найбольшая глыбіня | 12,5 м |
Упадаюць | Крапівенка, Дзеравіж |
Выцякаюць | Крапівенка |
Год напаўнення | 1986 |
Вадасховішча створана ў 1986 годзе ў мэтах арашэння і рыбагадоўлі. Плошча паверхні 1,08 км². Даўжыня 5,5 км, найбольшая шырыня 0,3 км. Найбольшая глыбіня 12,5 м. Аб'ём вады ў вадасховішчы 3,3 млн м³. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 8 м. На захадзе ўпадае рака Дзеравіж.
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 452. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.
- Республика Беларусь. Витебская область. Оршанский район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2008. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)