Красовер-трэш — музычны стыль, які з'яўляецца адной з формаў трэш-металу або хардкор-панка, якія аказалі ўплыў адзін на аднаго, альбо з'яўляецца іх сумессю. Красовер уяўляе сабой адзін з кірункаў панк-металу, куды ўваходзяць і іншыя вельмі падобныя стылі, як, напрыклад трэшкор, грайндкор і скейт-панк.

Красовер-трэш
Вытокі: Хэві-метал
Трэш-метал
Хардкор-панк
Трэшкор
Д-біт
Месца і час узнікнення: сярэдзіна 1980-х, ЗША
Музычныя інструменты: Гітара
Бас-гітара
Барабаны
Вакал
Папулярнасць: Андэрграўнд, мейнстрым у канцы 1980-х
Разнавіднасці
Паджанры: Скейт-панк
Роднасныя: Грайндкор
Груў-метал
Вытворныя: Металкор

Тэрмін прыжыўся пасля выхаду ў 1987 годзе альбома «Crossover» гурта D.R.I. Аднак раннія кампазіцыі гэтага гурта выконваліся ў стылі трэшкор, што спараджае спрэчкі ў вызначэнні гэтага стылю. Гэтак жа дадае заблытанасці і тое, што красовер-трэш часта блытаюць з трэшкорам, які па сутнасці з'яўляецца хуткай формай хардкор-панка.

Адным з яркіх прадстаўнікоў гэтага стылю з'яўляецца гурт M.O.D. і яго дэбютны альбом «U.S.A. for M.O.D.» 1987 года, дзе стыль гульні адрозніваецца частай зменай рытму і тэмы, з даданнем элементаў трэш-металу.

Літаратура правіць

  • Blush, Steven and Petros, George; American hardcore : a tribal history; Los Angeles, CA : Feral House : Distributed by Publishers Group West, 2001.