Кратар Эберсвальдэ

Эберсвальдэ (англ.: Eberswalde), раней вядомы як Холдэн NE — 65-кіламетровы марсіянскі часткова засыпаны ўдарны кратар у Жамчужнай зямлі. Названы ў гонар нямецкага горада Эберсвальдэ. У наш час разглядаецца як патэнцыйнае месца пасадкі марсахода Марс-2020. Дэльта Эберсвальдэ была выяўлена Майклам Мэйлінам (англ.: Michael C. Malin) і Кенам Эджэтам (англ.: Ken Edgett) з Malin Space Science Systems у 2003 годзе.

Эберсвальдэ
Каардынаты: 24°00′ пд. ш. 33°00′ з. д.HGЯO
Найбольшая глыбіня каля 800 м

Кратар утварыўся прыкладна 3,7 мільярда гадоў назад пасля сутыкнення з Марсам буйнога астэроіда. Пазней побач з кратарам упаў метэарыт, які ўтварыў кратар Холдэна дыяметрам 140 кіламетраў, засыпаўшы частку варонкі Эберсвальдэ. Выяўленая дэльта, якая займае плошчу парадку 115 квадратных кіламетраў, сілкавала возера ўнутры кратара. Паводле слоў навукоўцаў, дэльта была засыпана асадкавымі пародамі, аднак пазней адкрылася дзякуючы дзеянню эрозіі[1].

Зноскі