Краёвы слоўнік Мазырскай акругі
«Краёвы слоўнік Мазырскай акругі» — нявыдадзены слоўнік, падрыхтаваны этнографам А. Крукоўскім у 1927 годзе. Быў страчаны ў гады Другой сусветнай вайны[1].
Гісторыя
правіцьПрацу па збіранню вуснай народнай творчасці і матэрыялаў для геаграфічных і дыялектных слоўнікаў А. I. Крукоўскі пачаў у канцы 1926 г. Ён склаў інструкцыю па збіранні матэрыялаў для геаграфічнага слоўніка «Мазыршчына», якая была разаслана ва ўсе раённыя краязнаўчыя таварыствы. Слоўнік павінен быў зафіксаваць і даць поўнае апісанне ўсіх паселішчаў на тэрыторыі Мазырскай акругі, урочышчаў, пагоркаў, нізін, рэк, азёр, сажалак, майстэрняў, лесапільняў, помнікаў і г. д. Праўленне таварыства атрымала 320 апрацаваных у адпаведнасці з інструкцыяй картак, праз год — яшчэ 362. Яшчэ больш масавы характар набыло збіранне матэрыялаў для дыялектнага слоўніка. Пад канец 1927 г. праўленне таварыства мела картатэку, у якую было ўнесена 20 135 дыялектных слоў. А. I. Крукоўскі прыступіў да складання і ў лістападзе 1928 г. слоўнік Мазыршчыны на 10 тысяч слоў паступіў у Слоўнікавую камісію Інстытута беларускай культуры. Друкаванне яго было адкладзена, а рукапіс згубіўся ў час Вялікай Айчыннай вайны[2].
Зноскі
- ↑ Дзмітрый Дзятко. ПЕРЫЯДЫЗАЦЫЯ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАЙ ЛЕКСІКАГРАФІІ XIII — ПАЧАТАК XX СТ. Працяг. Пачатак у № 3, 4 // «Роднае слова» № 6, 2017
- ↑ Аляксандр Іосіфавіч Крукоўскі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 ліпеня 2020. Праверана 3 жніўня 2023.