Кржыжыкавы фантаны

Кржыжыкавы фантаны (чэшск.: Křižíkova fontána) — комплекс спяваючых фантанаў, размешчаных у павільёнах Пражскіх выставак (чэшск.). Названы ў гонар галоўнага інжынера Францішка Кржыжыка (чэшск.). Былі пабудаваны да адкрыцця Першай Чэшскай індустрыяльнай выстаўкі (чэшск.) дынастыі Габсбургаў у 1891 годзе.

Кржыжыкавы фантаны

Лічацца ўнікальным еўрапейскім здабыткам. У басейне памерам 25 на 45 метраў размешчаны водныя кольцы, увянчаныя 3.000 распыляльнікаў і кіруемыя 49 помпамі, агульная даўжыня труб складае каля 2-х кіламетраў. Месцы для гледачоў вырашаны ў выглядзе амфітэатра, разлічанага на 6 тысяч гледачоў. Працягласць паказу — 40 хвілін, паказ ідзе кожную гадзіну, пачынаючы з 20:00[1].

Зноскі

  1. Афіцыйны сайт www.krizikovafontana.cz

Спасылкі правіць