Кронбарг
Кронбарг — каралеўскі замак у горадзе Хельсінгёр (Эльсінар) у Даніі.
Замак Кронбарг* | |
---|---|
Kronborg Castle** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
![]() | |
Краіна | ![]() |
Тып | Культурны |
Крытэрыі | iv |
Спасылка | UNESCO Site 696 |
Рэгіён*** | Еўропа і Паўночная Амерыка |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 2000 (24-я сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Размешчаны ў стратэгічна важным месцы, кантралюючы Эрэсун — праліў паміж Даніяй і Швецыяй. Гэты замак мае вялікае сімвалічнае значэнне для дацкага народа. Ён згуляў ключавую ролю ў гісторыі Паўночнай Еўропы ў перыяд XVI—XVIII стст.
Будаўніцтва гэтага выбітнага замка эпохі Адраджэння пачалося ў 1574 г., а затым яго абарончыя збудаванні былі ўзмоцнены ў адпаведнасці з канонамі ваеннай архітэктуры канца XVII ст.
Замак застаецца ў нязменным стане да цяперашняга часу і шырока вядомы як Эльсінар — месца дзеяння шэкспіраўскага «Гамлета».
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кронбарг
- http://www.kronborg.dk Афіцыйная старонка (дацк.)
- http://www.kronborgcastle.com/ Афіцыйная старонка Архівавана 12 кастрычніка 2007. (англ.)
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 696 рус. • англ. • фр. |