Крупка, або Крупы снежныя і ледзяныя — цвёрдыя атмасферныя ападкі ўвыглядзе дробных часціц шчыльнага лёду і снежных ядраў. Выпадаюць з кучава-дажджавых аблокаў пры тэмпературы каля 0° С, пераважна вясной і восенню. Ад граду адрозніваецца памерамі (звычайна каля 2-5 мм)[1].

Віды круп

правіць

Адрозніваюць снежныя крупы — снегападобныя белыя ядры і ледзяныя — часціцы шчыльнага лёду.

Снежныя крупы

правіць

Снежныя крупы ўтвараюцца, калі сняжынкі з верхняй часткі аблокаў трапляюць у ніжэйлеглы хмарны пласт, які складаецца з драбнюткіх пераахалоджаных кропель. Часціцы снежных круп адрозніваюцца ад сняжынак адсутнасцю адрознай крышталічнай асновы.

Ледзяныя крупы

правіць

Ледзяныя крупы — макулінкі празрыстыя ў паверхні, маюць невялікае белае ядро — утвараецца пры сутыкненні снежных круп з больш буйнымі пераахалоджаннымі кроплямі ў пласце аблокаў, размешчаным яшчэ ніжэй.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Геаграфія ў паняццях і тэрмінах. Энцыклапедычны даведнік. Мн., 1993, Выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя», С. 162