Крупскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей
Крупскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей — музей, заснаваны ў г. Крупкі паводле рашэння Крупскага раённага выканкама ад 23 мая 1995 г.
Крупскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей | |
---|---|
Заснаваны | 1995 |
Месцазнаходжанне | Крупкі |
Памеры фонду | 5110+1859 |
Агульная плошча | 206,47 |
Выставачная плошча | 172,44 |
krupki.museum.by/be |
Гісторыя
правіцьАдкрыты для наведвальнікаў 26 мая 1995 г. у памяшканні сярэдняй школы № 1 г. Крупкі. З 30 чэрвеня 2004 г. размяшчаецца ў асобным будынку. За дасягнутыя поспехі ў галіне музейнай справы, актыўную прапаганду беларускай народнай культуры ў 1995 г. прысвоена званне «народны». Першы кіраўнік музея Т. Я. Белая. З 2007 г. дырэктар Т. І. Мельнік.
Фонды музея
правіцьАсноўны фонд музея (2008) налічвае 5110 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны — 1859 адзінак. Агульная плошча 206,47 м², выставачная — 172,44 м².
Фонды музея налічваюць 31 калекцыю. У іх захоўваюцца экспанаты розных часоў (прылады працы, каменныя сякеры, фрагменты керамічнага посуду, глякі, куфры, талеркі, канапа, шафа і інш.). Вялікую каштоўнасць прадстаўляюць калекцыі старажытных абразоў (сярод якіх унікальныя Маці Божай, 1882; Ісуса Хрыста, канец XVII ст.), баністыкі (245 адзінак захоўвання), дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (263 экспанаты), жывапісу (73 работы), нумізматыкі (428 манет), фалерыстыкі (508 прадметаў).
Цікавыя факты
правіцьУ выставачнай зале экспануюцца скафандр, асабістыя рэчы і дакументы двойчы Героя Савецкага Саюза, лётчыка-касманаўта У. В. Кавалёнка.