Крупскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Крупскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Кру́пскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Крупскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Худаўцы.

Крупскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Крупскі раён
Уключае 26 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Худаўцы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 2 801
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 222010
Код аўтам. нумароў 5
Афіцыйны сайт

Гісторыя

правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Крупскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Крупкі. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі, з 18 чэрвеня 1927 года — у складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Крупскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. 27 верасня 1938 года Крупкі атрымалі статус гарадскога пасёлка. Пасля вайны цэнтр сельсавета перанесены на станцыю Крупкі (пазней — пасёлак Крупскі). 5 мая 1962 года да сельсавета далучана частка скасаванага Шэйкаўскага сельсавета (9 населеных пунктаў: Асінаўка, Зароўе, Лебедзева, Ніва, Новы Засценак, Панскае, Худаўцы, Шэйка і Юзафова), у склад Ігрушкаўскага сельсавета перададзена вёска Каменка[1]. 31 сакавіка 1977 года ў склад сельсавета з Ігрушкаўскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Асінаўка, Барсучына, Буда, Ляды, Ротань, Скарадзіца і Студзёнка), у адміністрацыйнае падпарадкаванне Крупскага пассавета перададзены пасёлак Крупскі, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Худаўцы[2]. 13 сакавіка 2008 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Ротань[3], 29 кастрычніка 2009 года вернуты ў аграгарадок Худаўцы[4]. 8 верасня 2017 года ў склад сельсавета ўключаны пасёлак Крупскі, які знаходзіўся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Крупскага райвыканкама[5]. 20 верасня 2021 года скасавана вёска Студзёнка[6].

Насельніцтва

правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (26 населеных пунктаў) — 2112 чалавек[7], з іх 95,0 % — беларусы, 3,9 % — рускія, 0,6 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года (27 населеных пунктаў) — 2801 чалавек[9].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
  3. Решение Крупского районного Совета депутатов от 13 марта 2008 г. № 52 О преобразовании некоторых сельских населенных пунктов в агрогородки
  4. Решение Крупского районного Совета депутатов от 29 октября 2009 г. № 127 О внесении изменения в решение Крупского районного Совета депутатов от 13 марта 2008 г. № 52
  5. Решение Минского областного Совета депутатов от 8 сентября 2017 г. № 226 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Минской области
  6. Решение Крупского районного Совета депутатов от 20 сентября 2021 г. № 181 Об упразднении сельских населенных пунктов Крупского района Минской области Архівавана 6 кастрычніка 2021.
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.