Крушэнне лодкі ў Паўночным Мазамбіку (2024)
7 красавіка 2024 года ля паўночнага ўзбярэжжа Мазамбіка паміж Мазамбікскім пралівам і залівам Масарыл затанула рыбацкае судна, пераабсталяванае ў паром, на борце знаходзілася прыкладна 130 чалавек[1].
У выніку крушэння загінула больш за 100 чалавек, у тым ліку шмат дзяцей. Каля дваццаці чалавек абвешчаны прапаўшымі без вестак[2][3]. Целы загінулых вынесла на бераг, некаторыя з іх былі хутка пахаваныя ў адпаведнасці з ісламскімі абрадамі. Улады першапачаткова заявілі, што прычынай трагедыі стаў перагруз судна[4].
Карабель накіроўваўся з Лунгі ў акрузе Масарыл (правінцыя Нампула) на востраў Мазамбік. Большасць пасажыраў спрабавалі пакінуць мацярык з-за ўспышкі халеры на поўдні Афрыкі, прычым правінцыя Нампула апынулася адной з найбольш пацярпелых. Рэгіянальныя ўлады заявілі, што дэзінфармацыя пра халеру прымусіла людзей запанікаваць і сесці на карабель. Некаторыя людзі на борце лодкі планавалі наведаць кірмаш на востраве. Ратавальнікі выявілі пяцярых тых, хто выжыў, двое з іх былі шпіталізаваныя[5]
За тысячамі паромаў, якія працуюць у Мазамбіку, практычна не вядзецца нагляд, і інцыдэнты не з’яўляюцца рэдкасцю. Аднак крушэнне лодкі 7 красавіка 2024 вылучаецца вялікай колькасцю загінулых[4].
Заўвагі
правіць- ↑ Mozambique: More than 90 killed as overcrowded boat sinks
- ↑ Dodental scheepsramp Mozambique opgelopen tot boven 100
- ↑ At least 94 dead in Mozambique ferry disaster as packed vessel sinks, say officials
- ↑ а б Vock, Ido (8 April 2024). "Mozambique ferry disaster kills more than 90 - officials". Би-би-си.
- ↑ "Mozambique: over 90 people killed after boat sinks". Africanews. 8 April 2024.