Крыло птушкі
Крыло птушкі — парная пярэдняя канечнасць у птушак, будова якой, як правіла, дазваляе ствараць пад’ёмную сілу. Крылы надаюць птушкам здольнасць да палёту.



У нелятаючых птушак крылы альбо атрафіраваліся, альбо адсутнічаюць зусім (да прыкладу, у ківі).