Крычаўская канатная мануфактура
Крычаўская канатная мануфактура — мануфактура, якая працавала ў Крычаве ў 1785—1798 гадах[1].
Крычаўская канатная мануфактура | |
---|---|
Заснаванне | 1785 |
Скасавана | 1798 |
Галіна | тэкстыльная прамысловасць[d] |
Прадукцыя | трос[d] |
Гісторыя
правіцьРазмяшчалася ў двух будынках. Мелася печ для варкі смалы з попелам, які пастаўлялі сяляне ў залік аброку па чвэрці з душы, за што атрымлівалі дровы на паліва. Пражу скупалі ў навакольных вёсках. Працавала каля 300 прыгонных. У 1787 годзе выраблялася па 1 тысячы пудоў канатаў у тыдзень. У 1785 годзе для Херсонскага адміралцейства выраблена канатаў на 117,2 тысячы рублёў[1].
Зноскі
Літаратура
правіць- Лён (руск.) / сост. Л. В. Ловчая; под общ. ред. И. А. Голуба; худож. В. В. Котович. — Минск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2009. — 168 с.: ил..