Крычаўская парусінавая мануфактура Галынскага

Крычаўская парусінавая мануфактура Галынскага — мануфактура, якая працавала ў Крычаве ў 1786—1831 гадах. Належала памешчыку Вінцэнты Міхалу Галынскаму[1].

Крычаўская парусінавая мануфактура Галынскага
Заснаванне 1786
Скасавана 1831
Галіна тэкстыльная прамысловасць[d]
Прадукцыя парусіна і палатно

Гісторыя правіць

Вырабляла белае і шэрае палатно (50 тысяч аршын у 1796 годзе), брызентавую тканіну (33 аршына ў 1797 годзе), суворае палатно (77 тысяч аршын у 1823 годзе). У 1786 годзе было 170 ткацкіх станкоў (па станку на 1 ткача). У 1797—1814 годзе працавала 120 рабочых, акрамя сялянак-прадзільшчыц, якія працавалі ў вёсках у залік баршчыны. Большая частка прадукцыі накіроўвалася на марскія і рачныя судны рускай арміі ў Херсон, Крамянчуг, іншыя чарнаморскія порты, а таксама ў Рыгу і Пецярбург[1].

Зноскі

  1. а б Лён 2009, с. 65.

Літаратура правіць

  • Лён (руск.) / сост. Л. В. Ловчая; под общ. ред. И. А. Голуба; худож. В. В. Котович. — Минск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2009. — 168 с.: ил..