Крыштаф Тэльшаўскі

Крыштаф Тэльшаўскі — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Крыштаф Тэльшаўскі
стольнік ноўгарад-северскі[d]
1636 — 1638
Род Тальшэўскія[d]
Бацька Валенцій Тэльшаўскі[d]
Жонка Соф’я з Касакоўскіх[d]
Дзеці Ганна з Тэльшаўскіх[d]

Біяграфія правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Тэльшаўскіх. Нарадзіўся ў сям’і Валенція Тэльшаўскага.

Стольнік ноўгарад-северскі.

У 1625 годзе атрымаў у спадчыну Савічы, якія 1600 г. набыў ягоны бацька, да гэтага ў XVI ст. яны належалі Алелькавічам.

Сям’я правіць

У шлюбе з Зоф’яй з Касакоўскіх. Пасля смерці мужа Касакоўская завяшчала Савічы і Пузава (відавочна, частку належную маці) дачцэ. Бо астатні маёнтак Пузаў адыйшоў Ганне трохі пазней — па тэстаменту яе брата Яна Касакоўскага, які быў складзены 30.04.1681 г.

Спасылкі правіць