Куапіа

горад у Фінляндыі

Куапіа (фінск.: Kuopio) — партовы горад у Фінляндыі, на возеры Калавесі ў сістэме азёр Сайма. Адміністрацыйны цэнтр правінцыі Паўночнае Сава. Цэнтр і найбуйнейшы горад Усходняй Фінляндыі. Восьмы паводле колькасці насельніцтва горад Фінляндыі — 111,3 тысяч жыхароў (2015).

Куапіа
фінск.: Kuopio
Герб[d]
Герб[d]
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1653
Плошча
  • 3 241,74 км² (1 студзеня 2023)[1]
Вышыня цэнтра
82 м
Насельніцтва
  • 124 131 чал. (29 лютага 2024)[2]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
70101–70840
Афіцыйны сайт
kuopio.fi (фін.)(англ.)(руск.)
Куапіа на карце Фінляндыі
Куапіа (Фінляндыя)
Куапіа
Куапіа (Фінляндыя)
Куапіа

Суседнія муніцыпалітэты — Лапінлахці, Ісалмі, Лепявірта, Раўтаваара, Сійлінярві, Суанёньёкі, Тэрва, П’елавесі, Кааві, Джуўка і Туўсніемі. Да 1997 года Куапіа быў сталіцай акругі Куапіа, якая разам з акругамі Паўночная Карэлія і Мікелі была аб’яднана ў правінцыю Усходняя Фінляндыя, сталіцай якой стаў Мікелі.

Куапіа вядомы ў Фінляндыі як адзін з найважнейшых даследчых гарадоў, цэнтраў прыцягнення і росту. З іншага боку, гісторыя Куапіа з канца 1960-х гадоў адзначана некалькімі муніцыпальнымі аб’яднаннямі, дзякуючы якім Куапіа ўключае шмат сельскіх раёнаў. Калі Маанінка далучылася да Куапіа на пачатку 2015 года, Куапіа стаў найбуйнейшай у Фінляндыі супольнасцю па вытворчасці малака і другім паводле велічыні ў Фінляндыі. Акрамя таго, у канцы 2010-х гадоў Куапіа адзначаны шматлікімі буйнымі праектамі, па гэтым паказчыку горад саступае толькі сталічнай вобласці Хельсінкі.

З вялікім турыстычным цэнтрам у Таха Куапіа таксама ператварыўся ў буйны турыстычны горад. Цэнтр дрэваапрацоўчай прамысловасці: развіта хімічная, машынабудаўнічая, харчовая прамысловасць.

Насельніцтва

правіць
Год Колькасць
1999 86 575 [3]
2000 86 651 [3]
2001 87 347 [3]
2002 87 821 [3]
2003 88 250 [3]
2004 90 518 [3]
Год Колькасць
2005 90 726 [3]
2006 90 960 [3]
2007 91 320 [3]
2008 91 959 [3]
2009 92 626 [3]
2010 96 793 [3]
Год Колькасць
2011 97 433 [3]
2012 105 136 [3]
2013 106 342 [3]
2014 106 477 [4]
2014 111 289 [3]
2015 112 117 [5][3]
Год Колькасць
2016 117 740 [3]
2017 118 209 [3]
2020 120 246
2021 121 557 [6]
2023 124 021 [7]
2024 124 131 [2]

Гарады-пабрацімы

правіць
Памылка Lua: not enough memory.

Зноскі

Спасылкі

правіць