Кузнецк
горад у Пензенскай вобласці Расіі
Кузнецк (руск.: Кузнецк) — горад (з 1780 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Кузнецкага раёна Пензенскай вобласці. Насельніцтва 90,3 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1699 годзе.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Горад размешчаны на рацэ Труёў (прыток Суры), на Прыволжскім узвышшы.
Кузнецк — важны прамысловы цэнтр, другі па эканамічным значэнні горад Пензенскай вобласці. У Кузнецку знаходзяцца: завод радыёпрыбораў; завод палімернага машынабудавання; завод «Кузтэкстыльмаш» (тэкстыльнае абсталяванне); ААТ «Кузнецкі мэблевы камбінат»; абутковая фабрыка; швейная фабрыка; кансервавы завод; прадпрыемствы па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў.