Культура Аскала — археалагічная культура эпохі мезаліту на тэрыторыі Фінляндыі.

Культура бярэ назву ад воласці Аскала ў правінцыі Усіма. Знойдзеныя прадметы выкананы з кварца — гэта скрабкі, шыла і інш. Вырабы маюць грубую форму з дробнай рэтушшу. Датыроўка культуры заснавана на знаходках і на меркаваным размяшчэнні берагавой лініі ў мезалітычны перыяд.

На думку шэрагу археолагаў, культура Аскала была мясцовай разнавіднасцю нарвежскай культуры Комса; на думку іншых — культуры Суомус’ярві, якая дамінавала ў Фінляндыі ў эпоху мезаліту.

Літаратура правіць

  • Sten-och bronsålderns ABC (1991)

Гл. таксама правіць