Культурны цэнтр «Корпус»

КОРПУС — культурны цэнтр у Мінску, Беларусь. Размяшчаўся на адрасе Машэрава, 9, корпус 8.

Культурны цэнтр «Корпус»
Тып арганізацыі установа культуры[d]

Цэнтр быў месцам сустрэчы для розных культурных і сацыяльных мерапрыемстваў, ствараў платформу для самавыяўлення і ўзаемадзеяння творчых людзей. Асноўная мэта КОРПУСа — стварэнне спрыяльных умоў для развіцця беларускай культуры і мастацтва, падтрымка творчых ініцыятыў, садзейнічанне канструктыўнаму дыялогу прадстаўнікоў сферы культуры і мастацтва як унутры краіны, так і за яе межамі.[1]

Гісторыя

правіць

Культурны цэнтр КОРПУС быў заснаваны 19 студзеня 2017 года[2] каб ствараць прастору для культурных і грамадскіх мерапрыемстваў. Сузаснавальнікам КОРПУСа і яго арт-дырэктарам быў Аляксандр Багданаў. Ад заснавання цэнтр прайшоў некалькі ключавых этапаў развіцця, у тым ліку пашырэнне праграм і мерапрыемстваў, прыцягненне шырокай аўдыторыі.

Важным этапам у гісторыі КОРПУСа стаў арышт работнікаў установы. У жніўні 2020 года Аляксандр Багданаў выходзіў на маршы з дыджэйскай устаноўкай, ставіў музыку для пратэстуючых, назваўшы акцыю «#музыкаоружие». У 2021 годзе Аляксандр Багданаў і сцэнограф цэнтра Максім Крук былі арыштаваныя і правялі каля 3,5 месяцаў у СІЗА. Пасля суда яны атрымалі па тры гады «хіміі», аднак пазней змаглі ўцячы з Беларусі ў Грузію.[3]

Культурны цэнтр «Корпус» спыніў працу ў Мінску ў верасні 2021 года, паабяцаўшы, што каманда будзе і далей займацца беларускім сацыякультурным развіццём, але ўжо не на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Месцазнаходжанне

правіць

Культурны цэнтр КОРПУС размяшчаўся ў прасторным будынку на Машэрава 9, корпус 8, з рознымі памяшканні для правядзення мерапрыемстваў. Адзін з ключавых элементаў цэнтра — бар «Дзве Жабы», які стаў папулярным месцам для сустрэч і сувязяў, ён таксама быў закрыты.

Значныя падзеі і праекты

правіць

На пляцоўцы культурнага цэнтра «Корпус» пастаянна праходзілі як уласныя, так і пабочныя мерапрыемствы. Сярод іх — выстаўкі сучаснага мастацтва (выстаўка Бэна Тэлона, «Мяжа», minsk photo month і інш.); канцэрты замежных і беларускіх артыстаў (Касіапея, Shuma, Deech і інш.); вечарынкі, фестывалі («Белое зеркало», «Культ личности», «Можно», «Электронные забавы»); кірмашы, барахолкі, кінапрагляды («KinoKORPUS — Outside The Box», «Short Export — Made in Germany»); адукацыйныя і лекцыйныя праграмы, публічныя дыскусіі, тэатральныя прадстаўленні («Из жизни насекомых», «ГЭТАМЫ», «Рэйнеке-Ліс»); прэзентацыі прадуктаў і праектаў рэзідэнтаў Корпуса, культурныя і сацыяльныя праекты, накіраваныя на працу з мясцовай супольнасцю. Таксама праект 3D КОРПУС прадастаўляе магчымасць віртуальнага наведвання цэнтра і азнаямлення з яго прасторамі і мерапрыемствамі.[4]

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць