Кураціна

мяса курыцы

Кураціна — мяса курыц, гэты від птушынага мяса з’яўляецца самым распаўсюджаным у свеце.

Смажаная курыца з бульбай і памідорамі

Мяса курыц змяшчае 2,5-13,1 % тлушчаў, 20,3 — 22,4 % бялкоў. З курэй гатуюць разнастайныя першыя і другія стравы, халодныя і гарачыя закускі; курынае мяса выкарыстоўваюць таксама для прыгатавання розных салатаў. Узрост курэй вызначаецца па колеры скуры і выгляду ножак. У маладой птушкі скура белая, далікатная, на ёй выразна (асабліва пад крылцамі) бачныя прожылкі, ножкі пакрываюць дробныя лускавінкі. У старой курыцы скура грубая, жаўтлявага адцення. Ножкі старой курыцы цвёрдыя, іх пакрывае грубая буйная луска. Узрост пеўняў можна вызначыць па велічыні шпор: у маладых пеўняў (да 6 месяцаў) замест шпор мяккія невялікія грудкі; у дарослых — буйныя закасцянелыя шпоры, якія дасягаюць 2 см і больш. Узрост курэй і пеўняў можна вызначыць таксама па кончыку грудной косткі: у старой птушкі ён нерухомы, амаль не згінаецца, у маладой — эластычны і гнуткі.