Курватура(лац.: curvatura - крывізна) - нязначная, ледзь прыкметная крывізна прамалінейных частак будынка, якая ўжываецца для ліквідацыі аптычных скажэнняў (пры ўспрыманні будынка ў ракурсе) і для ўзмацнення пластычнай выразнасці архітэктуры. Курватура характэрная галоўным чынам для ордэрнай архітэктуры.

Курватура праяўляецца у нязначным выгіне гарызанталі, ўхілу вертыкалі, патаўшчэнне калон ў кутах будынка. Курватурам была прысвечана цэлая бібліятэка і, пачынаючы з Вітрувія, замацавалася традыцыя, згодна з якой яны тлумачыліся як сродак кампенсацыі нібыта непазбежнага правісання гарызанталяў ў глядзельным ўспрыманні. Упершыню выкарыстоўвалася Іктыніям пры будаўніцтве храма Апалона ў Басах. Разам з энтазісам з'яўляецца адным з галоўных выразных прыёмаў, якія выкарыстоўваюцца ў архітэктуры антычных культавых і грамадскіх збудаванняў.