Кустода — слова, размешчанае на ніжнім полі старонкі, якое дублюе першае слова на наступнай. Выкарыстоўвалася ў старых кнігах для таго, каб дапамагчы пераплётчыку  (польск.) размясціць старонкі і сшыткі  (руск.) ў правільным парадку[1].

У правой часці ніжняга поля можна ўбачыць кустоду

Упершыню кустоды з'явіліся ў сярэднявечных рукапісах. Выкарыстоўваліся і ў друкаваных кнігах канца XV стагоддзя. Найбольш часта сустракаюцца ў кнігах XVI стагоддзя. У канцы XVIII стагоддзя, у сувязі са зменамі ў тэхналогіях кнігадрукавання, кустоды сыйшлі з кніжных старонак.

Аб іншай функцыі кустоды пісаў Тэадор Лоў дэ Він  (англ.) у даведніку «Правільная кампазіцыя» (Correct Composition; 1901)[2]:

Больш за тры стагоддзі друкары змяшчалі на ніжнім поле кожнай старонкі першае слова або першы склад наступнага. Кустода павінна была дапамагаць чытачу, робячы больш зразумелай сувязь паміж двума старонкамі; але цяпер кустоды не выкарыстоўваюцца, і вяртаць іх ніхто не патрабуе.

Калонтытулы ў сучасных даведніках і слоўніках падобныя з кустодай і, верагодна, вядуць ад яе сваё паходжанне, але выконваюць іншую ролю: палягчаюць пошук слова ў кнізе.

Зноскі

  1. Кустода // Стефанов С. И. Реклама и полиграфия: опыт словаря-справочника.— М.: Гелла-принт, 2004. — 320 с: ил. — (Рекламные технологии).
  2. De Vinne, Theodore Low (1901). The Practice of Typography: Correct Composition: A Treatise on Spelling Abbreviations, the Compounding and Division of Words, the Proper Use of Figures and Numerals, Italic and Capital Letters, Notes, Etc., With Observations on Punctuation and Proof-Reading (Second ed.). New York: The Century Company. p. 142–143.

Бібліяграфія правіць