Ку́стын[1] (трансліт.: Kustyn, руск.: Кустын) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Лышчыцкага сельсавета. Размешчаны за 27 кіламетры на поўнач ад Брэста, 2 кіламетры ад чыгуначнай станцыі Лышчыцы.

Вёска
Кустын
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Аўтамабільны код
1
SOATO
1 212 820 016
Кустын на карце Беларусі ±
Кустын (Беларусь)
Кустын
Кустын (Брэсцкая вобласць)
Кустын

ГісторыяПравіць

Паводле пісьмовых крыніц вядома з 16 ст. як сяло ў Берасцейскім павеце Троцкага, з 1566 года — Берасцейскага ваяводства ВКЛ. У пачатку 17 стагоддзя вёску набыў пан Геранім Лышчынскі — бацька Казіміра Лышчынскага, беларускага мысляра, філосафа, атэіста. У 1739 годзе на сродкі пана Хржаноўскага ў вёсцы пабудавана праваслаўная драўляная царква з мураванай званіцай.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях. Маёнтак Кустынь складаўся з фальварка і аднайменнай вёсцы. Паводле матэрыялаў 1833 года ў маёнтку 83 сялянскай душы, 392 дзесяціны зямлі. У 1886 годзе сяло ў Лышчыцкай воласці на ўрочышчы Барсукоўшчызна; праваслаўная царква, ветраны млын, заезны дом. У Кустыні размяшчалася Лышчынская валасная ўправа. У 1890 годзе маёнтак належаў З. Узбіцкаму, які меў 151 дзесяціну зямлі. Сяляне Кустынскай сельска-гаспадарчай грамады мелі 200 дзесяцін зямлі. У 1897 годзе праваслаўная царква, працаваў хлебазапасны магазін. Дзейнічала царкоўна-прыходская школа, у якой у 1899 годзе вучыліся 2 хлопчыкі і 9 дзяўчынак.

У 1905 годзе сяло (270 жыхароў), маёнтак (23 жыхары), маёнтак (38 жыхароў) у Лышчыцкай воласці; размяшчаўся ўчастак паліцэйскіх ураднікаў. Летам 1906 года адбылося антыкулацкае выступленне. Сяляне в. Кустынь сумесна з сялянамі вёсак Ратайчыцы і Рудаўцы Брэсцкага павета выгналі з маёнтка Трасцянец групу кулакоў, якія купілі гэты маёнтак за 115 тыс. руб. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Лышчыцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну на фронце загінулі 9 вяскоўцаў. У сакавіку 1947 года арганізаваны калгас імя Молатава, у які ўвайшлі 37 гаспадарак з 62. Пазней аб'яднаны з калгасам імя Мічурына, а затым увайшоў у сельскагаспадарчае кааператыўнае прадпрыемства «Астрамечава».

Паводле перапісаў 1959 года ў вёсках Кустынь, Кустынь 1 і Кустынь 2 — 312 жыхароў, у 1970 годзе — 273 жыхары (вёскі аб'яднаны).

НасельніцтваПравіць

  • 12 двароў, 74 жыхары (1844)
  • 22 двары, 197 жыхароў (1886)
  • 29 двароў, 219 жыхароў (1897)
  • 32 двары, 172 жыхары (1921)
  • 65 двароў, 280 жыхароў (1940)
  • 91 гаспадарка, 181 жыхар (2005)

Вядомыя ўраджэнцы і жыхарыПравіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ку́стынь, ж.

ЛітаратураПравіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

СпасылкіПравіць