Кус-кус (крупы)
Кус-кус, кускус (араб. كسكس) — крупы або макаронныя вырабы магрыбскага або берберскага паходжання. З кус-куса гатуюць традыцыйную аднайменную страву з мясам, рыбай, гароднінай або сухафруктамі, залежна ад рэгіёну і заможнасці спажыўцоў.
Распаўсюджанне
правіцьКус-кус -- адзін з традыцыйных асноўных прадуктаў харчавання ў краінах Магрыбу, у прыватнасці Марока, Алжыры,[1] Тунісе, Лівіі і іншых частках Афрыкі, некаторых рэгіёнах Блізкага Усходу.
Цяпер кус-кус спажываюць таксама ў большасці краін Еўропы, ЗША, Канадзе і іншых, як альтэрнатыву мясцовым традыцыйным гарнірам.
Вытворчасць
правіцьЗвычайна вырабляюць з дробных манных круп з цвёрдай пшаніцы (Triticum durum). Манныя крупы апырскваюць вадой, атрыманую масу пераціраюць рукамі і такім чынам фармуюць драбкі, якія потым абсыпаюць сухой маннай або мукой, пасля прасейваюць. Маленькія драбкі, якія праходзяць праз сіта, зноў абсыпаюць маннай і г.д. Дыяметр драбкоў мусіць быць каля 1 мм.
Кус-кус вырабляюць і з іншых злакаў.
Зноскі
- ↑ Luce Ben Aben, Moorish Women Preparing Couscous, Algiers, Algeria . World Digital Library (18 студзеня 1899). Праверана 26 верасня 2013.