Кушалеўка (руск.: Ку́шелевка) — мясцовасць у Выбаргскім і Калінінскім раёнах Санкт-Пецярбурга. Дзеліцца на Вялікую Кушалеўку і Малую Кушалеўку.

Вялікая Кушалеўка размешчана паміж вуліцамі Карбышава, Політэхнічнай, Фаворскага, Бутлерава і Злучальнай лініяй чыгункі. Малая Кушалеўка — паміж праспектамі Маршала Блюхера, Палюстраўскім, Злучальнай лініяй чыгункі і Кушалеўскай дарогай. Агульныя межы: вуліцы Карбышава, Політэхнічная, Фаворскага, Бутлерава, Злучальная лінія чыгункі, Кушалеўская дарога, праспекты Маршала Блюхера і Палюстраўскі.

На захадзе Кушалеўка мяжуе з Лясным, на поўначы — з Сасноўкай, на ўсходзе — з Піскароўкай. З 30-40-х гадоў 19 стагоддзя — забудоўвалася лецішчамі. З 1922 года ў межах горада. У 1960-х гадах паблізу чыгуначнай станцыі створаны Гарадскі дзіцячы батанічны сад.

Літаратура

правіць
  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1