Ківіёк (спадарожнік)
Ківіёк (лац.: Kiviuq) (першапачаткова S/2000 S5) — натуральны нерэгулярны спадарожнік Сатурна. Адкрыты 7 жніўня 2000 года астраномам Брэтам Глэдманам. У жніўні 2003 года афіцыйна атрымаў назву ў гонар волата Ківіёка з эскімоскай міфалогіі.
Ківіёк | |
---|---|
спадарожнік Сатурна | |
Першаадкрывальнік | Брэт Глэдман і John J. Kavelaars[d] |
Дата адкрыцця | 7 жніўня 2000 |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Вялікая паўвось | 11 110 000 км |
Эксцэнтрысітэт | 0,3288 |
Перыяд абарачэння | 449,22 суткі |
Фізічныя характарыстыкі | |
Маса | 3,3 exagram[1] |
Атмасфера | няма |
Спадарожнік мае дыяметр каля 16 км, поўны абарот вакол Сатурна здзяйсняе за 449,22 дня. Сярэдняя адлегласць ад Сатурна да Ківіёка складае 11110 тыс.км. Разам са спадарожнікамі Сіярнак, Іджырак, Паліяк і Таркек уваходзіць у эскімоскую групу спадарожнікаў Сатурна.
Крыніцы
правіць- ↑ https://ssd.jpl.nasa.gov/?sat_phys_par Праверана 5 верасня 2020.