Кіеўскі торт — торт, рэцэптура і тэхналогія якога распрацавана ў 1956 годзе на Кіеўскай кандытарскай фабрыцы імя Карла Маркса (цяпер Кіеўская кандытарская фабрыка Roshen).

Гісторыя правіць

Кандытары забыліся пакласці ў халадзільную камеру партыю яечнага бялку, прызначанага для бісквіту. Наступнай раніцай начальнік бісквітнага цэха Канстанцін Мікітавіч Пятрэнка з 17-гадовай памочніцай кандытара Надзеяй Чарнагор, каб схаваць памылку калегаў, на свой страх і рызыку пераклаў застылыя бялковыя каржы масленым крэмам, пасыпаў ванільнай пудрай, упрыгожыў паверхню кветкавым арнаментам. Так з'явіўся папярэднік торта, які стаў візітнай карткай Кіева.

Рэцэптура «Кіеўскага торта» з часам змянялася: у 1970-х гадах кандытары ўдасканалілі працэс падрыхтоўкі бялкова-арэхавай сумесі, затым у торт пачалі дадаваць фундук, эксперыментаваць з арахісам і кеш'ю. Аднак гэтыя дарагія арэхі падвышалі сабекошт торта, таму на фабрыцы вярнуліся да фундуку.

Рэцэпт правіць

Сёння торт складаецца з двух паветрана-арэхавых каржоў безэ з праслойкамі крэму. Паверхня торта ўпрыгожана рознымі крэмамі, бакавая паверхня абсыпана арэхавай дробкай з фундуку. Патэнтам на гандлёвы знак, прамысловы ўзор і спосаб вырабу торта валодае Кандытарская карпарацыя Roshen.