Кізнер (руск.: Кизне́р) — пасёлак ва Удмурціі, адміністрацыйны цэнтр Кізнерскага раёна. Да 2007 года меў статус пасёлка гарадскога тыпу. Кізнер размешчаны на паўднёвым захадзе Удмурціі, праз пасёлак працякаюць рэкі Тыжма і Люга. За 2 км на поўнач ад пасёлка Кізнер размяшчаецца аднайменнае сяло Кізнер, ад якога спачатку чыгуначная станцыя, а потым пасёлак пры ёй атрымалі сваю назву.

Пасёлак
Кізнер
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Насельніцтва
  • 9 805 чал. (2015)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
34154
Паштовыя індэксы
427712
Код АКАТП
Кізнер на карце Расіі ±
Кізнер (Расія)
Кізнер
Кізнер (Удмурція)
Кізнер

Гісторыя правіць

У 1914 годзе пачалося будаўніцтва чыгункі Казань — Екацярынбург, якая праходзіць непадалёк ад вёскі Кізнер, у 1915 годзе на чыгунцы завяршаецца будаўніцтва станцыі Кізнер і неўзабаве побач з ёй з’яўляюцца першыя дамы.

2 кастрычніка 1942 года станцыя Кізнер атрымлівае статус пасёлка гарадскога тыпу, і ў яго пераводзіцца адміністрацыйны цэнтр Кізнерскага раёна. Пастановай дзяржаўнага савета Удмурцкай Рэспублікі № 836-10 ад 29 мая 2007 г. Кізнер становіцца пасёлкам сельскага тыпу.

Зноскі