Кінгстан (Ямайка)
Кінгстан (англ.: Kingston) — сталіца і найбуйнейшы горад Ямайкі. Горад размешчаны на Карыбскім моры; гарадская агламерацыя 580.000 жыхароў. Знаходзіцца ў натуральнай гавані, абаронены доўгім і вузкім пралівам Палісадас, які злучае Порт-Роял і міжнародны аэрапорт з астатнімі часткамі вострава. Кінгстан самы вялікі англамоўны горад ва ўсім Карыбскім рэгіёне. Кінгстан - не толькі сталіца Ямайкі, але і цэнтр швейнай і харчовай прамысловасці. Горад заснаваны ў 1693 годзе Вялікабрытаніяй. У 1872 годзе ў горадзе размяшчалася адміністрацыя Ямайкі. Горад атрымаў статус сталіцы, калі востраў атрымаў незалежнасць у 1962 годзе. Бедныя кварталы Кінгстана — радзіма музыкі ў стылі рэгі, які развіваўся на аснове музыкі ска - сумесі афрыканскіх, еўрапейскіх і лацінаамерыканскіх матываў. Горад складаецца з дзвюх частак — гістарычнага цэнтра і Новага Кінгстана.
Горад
| ||||||||||||||||||||||
Насельніцтва
правіцьКолькасць насельніцтва Кінгстана складае 580 тыс. чалавек. Большую частку насельніцтва складаюць афрыканцы (больш за 70%) і метысы (каля 15%). Астатняя частка - гэта выхадцы з Еўропы і Азіі. Дзяржаўная мова англійская, але большасць жыхароў сталіцы выкарыстоўваюць мясцовы дыялект.