Кірасі́ры — від цяжкай кавалерыі, коннікі якой былі абаронены кірасай (ахоўнае ўзбраенне з двух пласцін, выцягнутых па форме грудзей і спіны і злучаных спражкамі на плячах і баках), і мелі на ўзбраенні палаш, пісталеты і карабін. У Заходняй Еўропе кірасіры з'явіліся ў кан. 17 ст. У 18 - пач. 19 ст. кірасірскія палкі, прызначаныя для нанясення вырашальнага ўдару, існавалі ў большасці еўрапейскіх армій. У пач. 20 ст. кірасы былі ліквідаваныя (акрамя параднай формы), а назва «кірасірскі» захавалася па традыцыі за асобнымі палкамі ў некаторых арміях.

Кірасіры ў латах, якія даюць залп з пісталетаў перад асноўнай атакай

Гл. таксама

правіць