Лаадамант
Лаадамант (стар.-грэч.: Λαοδάμας, «які ўтаймоўвае народы») — персанаж старажытнагрэчаскай міфалогіі. Сын Этэокла[2]. Фіванскі цар. Яго апекуном быў Крэонт[3]. Пры паходзе эпігонаў у першай бітве забіў Эгіялея, але перамаглі аргівяне, і Лаадамант з фіванцамі бег у Ілірыю[4]. Прысвяціў трыножнік у храм Апалона Ісменія[5].
Лаадамант | |
---|---|
Пол | мужчынскі пол |
Бацька | Этэокл[d][1] |
Зноскі
- ↑ Лаодам // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1896. — Т. XVII. — С. 340.
- ↑ Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 7, 3
- ↑ Паўсаній. Апісанне Элады I 39, 2; IX 5, 13
- ↑ Паўсаній. Апісанне Элады IX 5, 13
- ↑ Герадот. Гісторыя V 61