Лавіна (ням.: Lawine, ад познелац. labina — апоўзень), маса снегу, якая падае ці спаўзае са схілаў гор. Найбольш спрыяльныя для лавінаўтварэння схілы круцізной 25—45°, вядомыя выпадкі сыходжання лавін са схілаў круцізной 15—18°. На круцейшых схілах не можа накоплівацца многа снегу і ён скочваецца невялікімі дозамі па меры паступлення. Сыходжанне лавіны з сухога снегу можа суправаджацца ўтварэннем снегапаветранай хвалі, здольнай да значных разбурэнняў.

Сыходжанне пылавой лавіны

Снежныя лавіны ў той ці іншай ступені распаўсюджаны ў большасці горных раёнаў свету. Узімку гэта асноўная прыродная небяспека гор.

Зноскі