Лаура Асадаўскайтэ

Ла́ура Асадаўскайтэ-Задняпроўскенэ (літ.: Laura Asadauskaitė-Zadneprovskienė; нар. 28 лютага 1984 г., Вільнюс) — літоўская пяціборка, чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў 2012 года, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа.

Лаура Асадаўскайтэ
Род дзейнасці modern pentathlete, pentathlete
Дата нараджэння 28 лютага 1984(1984-02-28) (40 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Andrejus Zadneprovskis[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Вырасла ў Вільнюсе, вучылася ў сярэдняй школе Оза. З 10 гадоў займалася плаваннем, першая трэнер — Ірэна Юрэвіч. У 2002—2007 гадах вучылася ў Вільнюскім педагагічным універсітэце, атрымала ступень бакалаўра фізічнай культуры і спорту. У 2011 годзе скончыла магістратуру ўніверсітэта Мікаласа Ромерыса па спецыяльнасці адміністраванне і палітыка Еўрапейскага Саюза. З 2003 года служыць у Добраахвотных сілах аховы краю, удзельнічае ў спаборніцтвах па пяцібор’і сярод вайскоўцаў. У 2007 годзе на чэмпіянаце свету ў Берліне заваявала бронзавы медаль. На Алімпійскіх гульнях у Пекіне заняла 15-е месца. У 2009 годзе на чэмпіянаце свету ў Лондане заваявала сярэбраны медаль. У 2011 годзе на чэмпіянаце свету ў Маскве заняла 3-е месца. На Алімпійскіх гульнях 2012 года заваявала залаты медаль, набраўшы 5408 ачкоў, палепшыўшы пры гэтым алімпійскі рэкорд. На Чэмпіянаце свету (2013, Тайвань) упершыню заваявала залаты медаль у асабістым першынстве.

Сям’я правіць

Муж і трэнер — Андрэй Задняпроўскі, вядомы літоўскі пяціборац, двухразовы прызёр Алімпійскіх гульняў. Дачка — Адрыяна, нарадзілася ў 2010 годзе.