Лаянел Расакавіч Адамс
Лаянел Адамс (нар. 9 жніўня 1994, Санкт-Пецярбург, Расія) — расійскі футбаліст, абаронца таджыкскага клуба «Худжанд».
Поўнае імя | Лаянел Расакавіч Адамс | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
9 жніўня 1994[1] (28 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 189 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 88 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ераПравіць
Нарадзіўся ў сям’і нігерыйца і рускай. Выхаванец ДЮСШ маскоўскага ЦСКА, ва ўзросце 18 гадоў трапіў у моладзевую каманду армейцаў, аднак так і не здолеў прабіцца ў аснову. У 2014 годзе перайшоў у краснаярскі «Енісей», аднак не замацаваўся ў складзе і быў аддадзены ў арэнду ў цвярскую «Волгу». Улетку 2015 года ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з КАМАЗам, аднак правёў за яго толькі дзве гульні.
У пачатку 2016 года перайшоў у армянскі клуб «Бананц», разам з якім выйграў Кубак Арменіі. Сезон 2017/18 правёў у клубе «Серседа» з трэцяга дывізіёна Іспаніі.
У студзені 2019 года адправіўся на прагляд у беларускі клуб «Іслач» і ў лютым падпісаў з ім кантракт[2]. Пачынаў сезон 2019 у стартавым складзе, у маі выбыў з-за траўмы, у ліпені вярнуўся ў асноўны склад. У снежні 2019 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Іслаччу»[3].
У лютым 2020 года стаў іграком казахстанскага клуба «Каспій»[4], а ў сакавіку 2021 года перабраўся ў «Туран», дзе гуляў да канца сезона 2021. У сакавіку 2022 года далучыўся да армянскага «Вана». У чэрвені 2022 года стаў іграком чарнагорскай «Будучнасці», аднак ужо ў жніўні пакінуў клуб, так і не згуляўшы за яго.
У лютым 2023 года перайшоў у таджыкскі «Худжанд».
Міжнародная кар’ераПравіць
У 2011 годзе гуляў за юніёрскую зборную Расіі. У 2017 годзе ў складзе расійскай каманды прымаў удзел у летняй Універсіядзе.
ДасягненніПравіць
- Уладальнік Кубка Арменіі: 2016
Зноскі
- ↑ Lionel Adams // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ "Ислочь" объявила о подписании российского защитника. football.by.
- ↑ Футбол. Лайонел Адамс, Кирилл Сидоренко, Михаил Афанасьев и Дмитрий Рекиш покинули "Ислочь". pressball.by.
- ↑ Экс-защитник "Ислочи" Адамс перешел в "Каспий". football.by.