Леанід Ігнатавіч Валаховіч

беларускі гісторык

Леанід Ігнатавіч Валаховіч (нар. 28.7.1928, в. Лужкі, Чашніцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1964), дацэнт (1968)[2].

Леанід Ігнатавіч Валаховіч
Дата нараджэння 28 ліпеня 1928(1928-07-28)[1] (95 гадоў)
Месца нараджэння
Жонка Ніна Георгіеўна Краснова
Род дзейнасці гісторык, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры, дэкан
Навуковая сфера палітычная гісторыя[d], гісторыя Беларусі, гісторыя камунізму[d] і педагогіка
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук[1] (1964)
Альма-матар
Узнагароды
Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (філасофскае аддзяленне, кваліфікацыя «Выкладчык дыялектычнага і гістарычнага матэрыялізму», 1953; аспірантура, спецыяльнасць «Гісторыя КПСС», 1957)[2].

Працаваў у Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі (1957—1993, дацэнт кафедры «Палітычная гісторыя», у 1970—1972 — загадчык кафедры, 1968—1970 — дэкан факультэта па навучанні замежных студэнтаў)[2].

Навуковая дзейнасць правіць

Навуковыя інтарэсы: палітычная гісторыя Беларусі; гісторыя Камуністычнай партыі Беларусі; педагогіка вышэйшай школы[2].

Бібліяграфія правіць

  • Партийное строительство в Белоруссии в первые годы нэпа (1921 г. ― май 1924 г.) : автореферат диссертации … кандидата исторических наук / Л. И. Волохович. ― Минск, 1963.

Узнагароды правіць

Атрымаў званне «Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР» (1982).

Зноскі

Літаратура правіць

  • Валаховіч Леанід Ігнатавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 1994. — Т. 2. — С. 207.
  • Кафедра «История, мировая и отечественная культура» БНТУ: создание и этапы реорганизации / А. Н. Кукса // Научные труды кафедры «История, мировая и отечественная культура» БНТУ. — Минск, 2011. — С. 4―16.