Леанід Аляксеевіч Халадок

Леанід Аляксеевіч Халадок (нар. 7 студзеня 1934, в. Граб’ё, Парыцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне сельскагаспадарчай меліярацыі. Доктар тэхнічных навук (1992), прафесар (1994).

Леанід Аляксеевіч Халадок
Дата нараджэння 7 студзеня 1934(1934-01-07) (90 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (кваліфікацыя «Інжынер-гідратэхнік», 1960), Маскоўскі гідрамеліярацыйны інстытут (аспірантура, 1966).

Працаваў у Капыльскай рамонтна-тэхнічнай меліярацыйнай станцыі і Слуцкім будаўніча-мантажнам упраўленні (1960—1962, галоўны інжынер, намеснік дырэктара па вытворчасці; старшы прараб); Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (1962—1963, асістэнт кафедры сельскагаспадарчай меліярацыі); Беларускім навукова-даследчым інстытуце меліярацыі і воднай гаспадаркі (1972—1976, старшы навуковы супрацоўнік аддзела эксплуатацыі меліярацыйных сістэм); Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным універсітэце (1966—1972 і з 1976, дацэнт, у 1992—2008 — прафесар кафедры гідраўлікі і гідраўлічных машын).

Навуковыя інтарэсы: гідрамеліярацыя; прагназаванне і планаванне водакарыстання, водаразмеркавання і рэгулявання водна-паветранага рэжыму ў меліярацыйных сістэмах.

Бібліяграфія правіць

  • Новые методы расчета осушительно-увлажнительных систем : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.23.07 / Холодок Леонид Алексеевич. — Москва, 1991.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Халадок Леанід Аляксеевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 16. — С. 527.
  • Холодок Леонид Алексеевич // Мелиоративно-строительный факультет : очерк истории и деятельности (1919―2014) : монография : посвящается 95-летию факультета и 170-летию мелиоративного образования и мелиоративной науки в Горках. — Горки, 2015. — С. 153