Лейцын (скарочана: Leu або L; 2-аміна-4-метылпентанавая кіслата) (ад «leukos» (грэч.) - «белы») — аліфацічная амінакіслата з хімічнай формулай HO2CCH(NH2)CH2CH(CH3)2; незаменная амінакіслата, гэта значыць яна ў арганізме чалавека не сінтэзуецца. Яе кадоны: UUA, UUG, CUU, CUC, CUA, і CUG.

Лейцын
Выява хімічнай структуры
Выява малекулярнай мадэлі
Агульныя
Скарачэнні Лей, Leu, L
UUA,UUG;CUU,CUC,CUA,CUG
Хім. формула HO2CCH(NH2)CH2CH(CH3)2
Эмпірычная формула C6H13N1O2
Фізічныя ўласцівасці
Малярная маса 131,18 г/моль
Тэрмічныя ўласцівасці
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 61-90-5
PubChem 6106
Рэг. нумар EINECS 200-522-0
SMILES
ChemSpider 5880

Лейцын ўваходзіць у склад усіх прыродных бялкоў, ужываецца для лячэння хвароб печані, анемій і іншых захворванняў.