Лекана
Лекана — старажытнагрэчаская ваза, якая ўяўляе сабой плоскую чару з двума гарызантальнымі ручкамі па баках. Маленькая лекана з вечкам называецца леканідай. Прызначэнне пасудзіны дакладна не ўстаноўлена, магчыма, лекана служыла для захоўвання прыгатаванай ежы або аліўкавага алею і інш. Выявы лекан часта сустракаюцца ў старажытнагрэчаскім вазапісе.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лекана і леканіда