Леліян
Леліян (Ульпій Карнелій Леліян, лац.: Ulpius Cornelius Laelianus) — рымскі імператар-узурпатар. У большасці крыніц імя Леліяна прыводзіцца няслушна, а яго поўнае імя сустракаецца толькі на легендзе адной з першых адчаканеных ім манет. Леліян паўстаў у кіраванне Постума — першага імператара Гальскай імперыі.
Ульпій Карнелій Леліян | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Ulpius Cornelius Laelianus | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Марк Касіяній Лаціній Постум | ||||||
Пераемнік | Марк Касіяній Лаціній Постум | ||||||
Нараджэнне | III стагоддзе | ||||||
Смерць |
269 |
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пра біяграфію Леліяна амаль нічога невядома. Ёсць версія, што ён быў або легатам XXII Першанароджанага легіёна, або намеснікам Верхняй Германіі. На апошняе ўказвае тое, што сталіцай паўстання была Магантыяка — сталіца Верхняй Германіі. У крыніцах не ўказваецца дакладная дата пачатку і канца ўзурпацыі, але, хутчэй за ўсё, Леліян паўстаў супраць Постума ў лютым ці сакавіку 269 года. Зыходзячы з колькасці манет з яго імем, паўстанне павінна было доўжыцца максімум два ці тры месяцы, пасля чаго армія Леліяна была разбіта, а сам ён, верагодна, быў забіты пры аблозе Магантыяка войскамі Постума.
Зноскі
Літаратура
правіць- Артыкул «Леліян» у інтэрнэт-энцыклапедыі рымскіх імператараў М. Польфера (пераклад)
- Laelianus — An Online Encyclopedia of Roman Emperors (Michel Polfer) (англ.)