Летапіс друку Беларусі

«Летапіс друку Беларусі» — серыя дзяржаўных бібліяграфічных паказальнікаў. Заснавана ў 1924 годзе, выходзіць на беларускай мове. Уключае выданні, якія змяшчаюць інфармацыю аб розных відах дакументаў, што выходзяць на тэрыторыі Беларусі і паступаюць у Нацыянальную кніжную палату Беларусі ў якасці абавязковага бясплатнага экзэмпляра[1].

«Летапіс друку Беларусі» ўключае наступныя дзяржаўныя бібліяграфічныя паказальнікі[1]:

  • Кніжны летапіс. Выходзіць з 1924 года на беларускай мове.
  • Летапіс газетных артыкулаў. Выходзіць з 1937 года на беларускай мове.
  • Летапіс часопісных артыкулаў. Выходзіць з 1934 года.
  • Летапіс аўтарэфератаў дысертацый. Выходзіць з 1999 года.
  • Летапіс перыядычных выданняў Беларусі. Выходзіць з 1925 года.

Зноскі

  1. а б Летапіс друку Беларусі. be.natbook.org.by. Праверана 21 лютага 2024.